Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Спадар Саваоф!@Ісая 6:3
партрэт
Джон Б. Дайкс (1823–1876)

Ре­джинальд Хи­бер, 1826. .

Джон Б. Дайкс, 1861 (🔊 pdf nwc).

партрэт
Реджинальд Хибер (1783–1826)

Сьвяты, сьвяты, сьвяты Божа ўсемагутны!
Зранку аб Табе пяюць лясы, палі й сады.
Сьвяты, сьвяты, сьвяты, усюдыпрысутны,
Бог трыадзіны, вечны і сьвяты.

Сьвяты, сьвяты, сьвяты, прад Табою ў небе
Падаюць сьвятыя, аддаюць хвалу і чэсьць.
Ангельскія сілы служаць Табе верна,
Ты—векавечны, будзеш, быў і ёсьць.

Сьвяты, сьвяты, сьвяты, славаю акрыты,
Зьзяньнем недаступным для сьмяротнага вачэй.
Толькі Ты—магутны, верны, дасканалы,
Моцны, праўдзівы, добры да людзей.

Сьвяты, сьвяты, сьвяты, Божа ўсемагутны!
На Зямлі і ў небе бачны нам Твае сьляды.
Мы жывем з Табою, міласьцівы, цудны,
Бог трыадзіны, вечны і сьвяты.