I нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала яго ў ясьлі, бо ня было ім месца ў гасьцініцы.@Лукі 2:7
партрэт
Джозайя Г. Холланд (1819–1881)

Джо­за­йя Г. Хол­ланд, 1872 (There’s a Song in the Air). .

Карл П. Хар­ринг­тон, 1904 (🔊 pdf nwc).

партрэт
Карл П. Харрингтон (1861–1953)

Песьня ў небе гудзе, зь неба сьвеціць зара,
Маці ў ясьлі кладзе на саломку дзіця.
Тая зорка не згасла, дагэтуль пяюць:
Бэтлегэмскія ясьлі—прыпынак Хрысту!

Нараджэньне Хрыста людзям радасьць нясе:
Ён прыйшоў, як дзіця, але ў сіле й красе.
Зоркі яснай праменьні разумных вядуць
На паклон ў Бэтлегэме дзіцятку Хрысту.

У сьвятле зоркі той аднавіўся наш сьвет,
Гімн гучыць над зямлёй сотні й тысячы лет.
Сэрцы верай палаюць, дар Богу нясуць,
У дамах і звычаях ёсьць месца Хрысту!

Цешымся тым сьвятлом, тую песьню пяём,
Што прыйшла ў Бэтлегэм, калі ноч стала днём.
Праз Эвангельле людзі знайшлі дабрыню…
І ва ўсіх няхай будзе прыпынак Хрысту!