жаўнеры намесьнікавы…зьвіўшы вянок зь церню, усклалі Яму на галаву Ягоную@Мацея 27:27–29
партрэт
Ханс Л. Хасслер (1564–1612)

прыпісваюць Бернарду ов Клэірвокс, 1153 (Sal­ve ca­put cru­en­ta­tum). .

Ханс Л. Хасслер, Lust­gar­ten neu­er teutsch­er Ge­säng, 1601; га­рмонія—Ёгана С. Бах, 1729 (🔊 pdf nwc).

партрэт
Бернарду ов Клэірвокс (1090–1153)

Калі хрысьціянін Фрыдрых Шварц паміраў у Таньёоры ў 1798, пасьля амаль-што пяцідзесяці гадовага апостальскага служэньня ў Індыі, дзе Хайдэр Алі давяраў яму і шанаваў яго, яго малабарскія вучні сабраліся вакол яго і сьпявалі на сваёй мове апошні рэфрэн гэтага гімна. Міссыянэр часта далучаўся да іхнага сьпеву. Затым ён крыху адпачыў, папрасіў, каб яго паднялі, і памёр.

Телфорд

О, галава Хрыстова, аблітая крывёй!
Табе вянец цярнёвы сплялі чужых рукой.
Асьмеяна, пабіта сьхілілася з крыжа…
Хто, гледзячы на гэта, не плакаў, не дрыжаў?

Перад Тваім абліччам сьхіляўся цэлы сьвет;
Цябе Бог узьвялічыў перад пачаткам лет,
А што цяпер зацьміла Сьвятло Тваіх вачэй?
Якое цемры сіла Цябе агнём пячэ?

О, Спадару! Пакуты прыняў Ты за мяне;
Мае ўсе саграшэньні ўсклаў Бог на Цябе.
Няшчасны, засмучоны стаю я прад Табой:
Я патаптаў законы, а Ты—сьцякаў крывёй!

Хвала Табе, мой Спасе, за крыж і сьмерць Тваю:
Яны спакой і шчасьце душы маёй даюць.
Хачу Цябе трымацца, быць верным да канца,
Калі ж тут скончу працу—вярнуцца ў дом Айца.

Усё на гэтым сьвеце, як зорка, мільгане…
У дзень тугі і сьмерці Ты сам з’явіся мне.
Каб бачыў Твае раны, ды ўсю любоў Тваю,—
Тады мне лёгка стане з Табой кідаць зямлю.